Трамп "вельмі добра" пагутарыў з Зяленскім па тэлефоне

Дональд Трамп / EPA
Прэзідэнты ЗША і Украіны правялі тэлефонныя перамовы. Дональд Трамп назваў размову з Уладзімірам Зяленскім "вельмі добрай".
"Толькі што адбылася вельмі добрая тэлефонная размова з прэзідэнтам Украіны Зяленскім. Яна працягнулася каля гадзіны. Большая частка абмеркавання была заснаваная на ўчорашняй тэлефоннай размове з прэзідэнтам Пуціным, мэтай якой было ўзгадніць запыты і патрэбы Расіі і Украіны", — напісаў Трамп у сваёй сатсетцы Truth.
Ён паведаміў, што папросіць дзяржсакратара Марка Рубіа і дарадцу па нацыянальнай бяспецы Майкла Уолтца даць дакладнае апісанне пытанняў, якія абмяркоўваліся. Адпаведную заяву ён паабяцаў апублікаваць найбліжэйшым часам.
Напярэдадні, 18 сакавіка, у Трампа адбылася тэлефонная размова з Уладзімірам Пуціным. Яе Трамп таксама назваў "вельмі добрай і прадуктыўнай". Паведамлялася, быццам Пуцін падтрымаў ідэю Трампа, каб Расія і Украіна ўзаемна адмовіліся на 30 дзён ад удараў па энергетычнай інфраструктуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.