"Трансформеры-3" з'явяцца ў 3D-фармаце
Трэцяя серыя фільма "Трансформеры", хутчэй за ўсё, будзе выдадзеная ў стэрэаскапічным фармаце. Адпаведныя перамовы зараз вядуцца паміж рэжысёрам карціны Майклам Бэем, кіраўніцтвам студыі Paramount і кампаніі Industrial Light and Magic, якая займалася спецэфектамі першых дзвюх частак. Варта адзначыць, што працяг павінен выйсці ў пракат у ліпені 2011 года,
а таму ў яго стваральнікаў ужо не застанецца часу на правядзенне
паўнавартасных здымак у 3D-фармаце і афармленне іх стэрэаскапічнымі
спецэфектамі. Хутчэй за ўсё, фільм будзе зняты звычайнымі камерамі, а
затым канвертаваны.
Адзначым, што на прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў Маскве летам 2009 года, рэжысёр абяцаў, што фільм "Трансформеры-3" не будзе стэрэаскапічным. Тады ён сказаў, што "гэта не той фільм, які б варта было ускладняць такім чынам". А пазней ён сцвярджаў, што трохмерны кінематограф - гэта проста "трук, які прымушае гледачоў трэсці кішэняй".
Цалкам магчыма, што Майкл Бэй перагледзеў сваё меркаванне пасля грандыёзнага поспеху фільма Джэймса Кэмерана "Аватар".
Прэм'ера "Трансформераў-3" адбудзецца 1 ліпеня 2011 году. Нагадаем, што другая частка "Трансформераў", якая выйшла 24 чэрвеня 2009 года, зарабіла ў сусветным пракаце больш 830 мільёнаў долараў.
Фота: www.film.ru