"Транснафта": Наконт цаны на нафту для Беларусі ўжо дамовіліся

Дасягнутая дамоўленасць наконт цаны паставак расійскай нафты ў Беларусь. Гэтую інфармацыю ІА REGNUM падаў 25 студзеня афіцыйны прадстаўнік расійскай нафтаправоднай кампаніі "Транснафта" Ігар Дзёмін.

"У цяперашні момант ідзе заключэнне кантрактаў і афармленне паставак. Пастаўкі ўзновяцца пасля таго, як нашае дыспетчарскае ўпраўленне атрымае ўсе неабходныя дакументы. Гэта можа адбыцца сёння да вечара", — адзначыў Дзёмін.

У прэс-службе пастаўшчыка нафты — кампаніі "Лукойл" — пакуль не маюць інфармацыі пра вынікі перамоваў. "Паводле стану на ўчора яшчэ не дамовіліся", — адказаў прадстаўнік прэс-службы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі