"Транснафта": Расія не скароціць аб'ём транзіту нафты праз Беларусь

Расія не скароціць аб'ём транзіту нафты праз Беларусь ні пры якіх абставінах. Што ж датычыць паставак нафты беларускаму боку, то тут усё залежыць ад пазіцыі Мінску, заявіў у нядзелю РИА Новости віцэ-прэзідэнт "Транснафты" Міхаіл Баркоў. Нагадаем, Беларусь і Расія на перамовах у Маскве не здолелі ўзгадніць умовы гандлю нафтай у 2010 годзе. Паводле слоў Баркова, у цяперашні час перамовы працягваюцца. Ён выказаў спадзяванне, што вынік можа стаць вядомы ўжо сёння.

Агенцтва Reuters у нядзелю паведаміла са спасылкай на неназваныя крыніцы, што на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы нафта не паступае з 1 студзеня, але яны маюць дастаткова запасаў — прыкладна на тыдзень. Аднак РИА Новости не здолела атрымаць пацверджання гэтай інфармацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі