Трасу Мінск—Магілёў засцілае дым ад выпальвання лесасекі

Эколагі б’юць трывогу: у Мінскай і Магілёўскай абласцях пачалося масавае спальванне адкідаў, якія засталіся пасля лясной высечкі. Дым ад вогненнай зачысткі лесасек засцілае дарогу так, што кіроўцам даводзіцца нават прыпыняцца, паведамляе Радыё Свабода.  Уздоўж трасы Мінск—Магілёў, на тэрыторыі абедзвюх абласцей, вядуцца працы па пашырэнні дарожнага палатна. Дзеля гэтага высякаюць лес. Пры гэтым вялікую колькасць драўняных адкідаў і галля спальваюць проста на месцы. На некаторых участках тэрыторыя ля дарогі на сотні метраў ператварылася ў суцэльнае вогнішча.

Паводле эколагаў, вогненная зачыстка лесасек у парушэнне ўсіх правілаў — звычайная практыка, шкодная і для людзей, і для лесу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі