Трэці танкер з венесуэльскай нафтай прыбыў у Адэскі порт

Трэці танкер з венесуэльскай нафтай для Беларусі прыбыў у Адэскі порт 29 чэрвеня. Як паведамляе БелаПАН, карабель пакуль што стаіць на рэйдзе. Плануецца, што сёння ён падыйдзе да прычала, і пачнецца перапампоўка нафты ў рэзервуары. На борце танкера находзіцца каля 80 тысяч тон нафты маркі "Санта-Барбара".

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе другую партыю венесуэльскай нафты чакаюць да канца чэрвеня. Першая партыя ўжо перапрацаваная, светлыя нафтапрадукты з венесуэльскай сыравіны адпраўленыя, у асноўным, на Ўкраіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі