Трэнеры футбалістаў мінскага "Дынама" пройдуць стажыроўку ў "Сашо"

З 20 па 26 лютага дынамаўскія трэнеры наведаюць цэнтр падрыхтоўкі футбольнага клуба "Сашо", які мае адну з наймацнейшых школ у Францыі, адзначае "Прессбол". Пераймаць досвед французскіх калег адправяцца галоўны трэнер дублюючага складу Сяргей Паўлюковіч, а таксама трэнеры юнацкіх камандаў "Дынама" Аляксандр Лухвіч і Андрэй Пышнік.

Акрамя ўсяго іншага, у праграму стажыроўкі ўваходзіць наведванне матчу чэмпіянату Францыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі