Трое арабаў прызнаныя вінаватымі ў падрыхтоўцы выбухаў у Лондане

Брытанскі суд прызнаў вінаватымі ў падрыхтоўцы тэрактаў у Лондане ў 2005 годзе траіх мужчын - Муктара Саіда Ібрагіма, Ясіна Амара і Рамзі Махамеда. Яшчэ трое чалавек чакаюць прысуду. Па версіі абвінавачвання, яны збіраліся падарваць грамадскі транспарт 21 ліпеня 2005 года - праз некалькі тыдняў пасля серыі тэрактаў у лонданскіх аўтобусе і вагонах метро, калі загінулі 52 чалавекі.

Аднак ніхто з шасцярых падсудных сваю віну так і не прызнаў, сцвярджаючы, што бомбы былі несапраўднымі. Па іх словах, яны проста жадалі сваімі дзеяннямі прадэманстраваць нязгоду з вайной у Іраку.

Sky News

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі