Трое беларусаў перакрочылі 115-гадовую мяжу

693 чалавекі ў Беларусі перакрочылі 100-гадовую мяжу. Паводле падлікаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, сярод доўгажыхароў традыцыйна пераважаюць жанчыны, якіх амаль 600 чалавек. Сваю 110-гадовую мяжу перакрочылі 15 беларусаў. Трое з іх маюць ужо больш за 115 гадоў жыцця.  

Найбольш доўгажыхароў налічваецца ў Гродзенскай вобласці (185 чалавек), найменш – на Магілёўшчыне (62) і ў сталіцы (49).

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі