Трое беларускіх дзяцей атруціліся ва ўкраінскай гасцініцы
Трое беларускіх дзяцей атруціліся прадуктамі гарэнння ў гасцініцы "Прафсаюзная" ва ўкраінскім горадзе Вінніца. Інцыдэнт адбыўся раніцай 8 траўня. На трэцім паверху, дзе жылі ўдзельнікі міжнароднага фестывалю, загарэлася няспраўная лядоўня. Дзеці з атручваннямі рознай ступені цяжкасці шпіталяваныя. Пажар патушылі супрацоўнікі гасцініцы. Працоўная версія следства — лядоўні падпаліў невядомы зламыснік.
Пра асобы пацярпелых і іх стан нічога невядома, адзначае БелаПАН.
Пра асобы пацярпелых і іх стан нічога невядома, адзначае БелаПАН.