Трое спартсменаў з Беларусі ўжо паспелі выступіць на Алімпіядзе. Вось іх вынік
Некаторыя беларусы ўжо выступілі на Алімпіядзе
Спачатку выступілі весляры-акадэмікі Яўген Залаты і Таццяна Клімавіч, а затым плывец Ілля Шымановіч. Усе трое працягнуць змагацца за медалі.
Залатому і Клімавічу трэба было не апынуцца ў сваіх заездах на месцах з чацвёртага і ніжэй. Залаты у сваім заездзе заняў першае месца, а Клімавіч фінішавала другой.
Плывец Шымановіч, які выступае на дыстанцыі 100 метраў брасам свой заплыў правёў вельмі паспяхова. Сярод усіх удзельнікаў папярэдняй стадыі ён паказаў трэці час — 59,25.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.