Трох чалавек прызналі абвінавачванымі па справе аб падзеях 10 студзеня
Абвінавачванымі па крымінальнай справе аб падзеях 10 студзеня ў Мінску прызнаныя актывісты моладзевай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі "Маладыя дэмакраты" Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч і актывіст дэмакратычнага руху Уладзімір Сяргееў. Нагадаем, 10 студзеня ў цэнтры сталіцы адбыўся несанкцыянаваны мітынг
індывідуальных прадпрымальнікаў.
Як паведамляе БелаПАН, сёння маладых людзей выклікалі ў следчае ўпраўленне папярэдніх расследаванняў мінскай міліцыі. Пасля допыта хлопцам уручылі пастановы аб прыцягненні іх у якасці абвінавачваных.
У дакументах сцвярджаенцца, што ўсе яны прымалі актыўны ўдзел "у групавых дзеяннях, якія груба парушалі грамадскі парадак". З Міхаіла Крывава, Міхаіла Пашкевіча і Уладзіміра Сяргеева была ўзятая падпіска аб нявыедзе.
Агулам па справе падзеяў 10 студзеня праходзіць 12 чалавек, у тым ліку Андрэй Кім, які з 31 студзеня знаходзіцца ў следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Мінску.