Трох навучэнцаў мінскіх каледжаў затрымалі з наркотыкамі

Праваахоўнікі сталіцы пачалі дзве крымінальныя справы на трох навучэнцаў мінскіх каледжаў за незаконны абарот наркотыкаў.

Як інфармуе БелаПАН, аднаго з хлопцаў затрымалі 26 лістапада а 23-й каля дома №58 па вуліцы Кіжаватава. У яго знайшлі 2,4 г парашкападобнага рэчыва, у складзе якога было псіхатропнае рэчыва.

На наступны дзень, 27 снежня, у арандаванай кватэры на праспекце Ракасоўскага супрацоўнікі наркакантролю разам з байцамі спецпадраздзялення "Алмаз" затрымалі двух навучэнцаў яшчэ аднаго каледжа. У іх пры сабе было больш за 60 г курыльнай сумесі з псіхатропнамі рэчывамі.

Ілюстрацыйнае фота — basarabia.md

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі