“Троіца” адмовілася выступаць на Be2gether
Арганізатары літоўскага фэсту Be2gether хацелі запрасіць сёлета яшчэ адзін гурт з Беларусі акрамя “Ляпісаў” і The Toobes.
Спачатку разглядаўся варыянт этна-трыо “Троіца”, але беларускія музыкі спаслаліся на занятасць і адмовіліся.
Дзеля выбару гурта дырэктар фэсту Гедрус Клімкявічус нават на Bela Music з’ездзіў, але так нікога больш і не абраў, перадае “Тузін Гітоў”.
Такім чынам, Беларусь на фэсце прадставяць толькі два гурты.
Нагадаем, фэст Be2gether пройдзе з 12 па 14 чэрвеня на мяжы Літвы і Беларусі з боку літоўскай вёскі Нарвілішкі.
Фота: V.Urbanovich, troitsa.net