Тры беларускія біятланісткі патрапілі ў дзесятку ў спрынце на 7,5 км

Тры беларускі ўвайшлі ў дзесятку жаночага спрынту на 7,5 кіламетраў на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне, які праходзіць у Чэхіі.  Надзея Скардзіна, якая не зрабіла ніводнага промаху на агнявых рубяжах, паказала 6-ы вынік , адстаючы ад чэмпіёнкі Аксаны Якаўлевай з Украіны амаль на 50 секунд.

Беларуска Дар’я Домрачава з трыма промахамі заняла 8-е месца, Вольга Назарава двойчы не патрапіла ў мішэнь двойчы і фінішыравала на 10-й пазіцыі, Людміла Калінчык – на 15-й, Анастасія Грушэцкая – на 43-й. Усяго стартавала 58 удзельніц. 

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі