Тры чалавекі ў Бабруйску пацярпелі ад удару маланкі

Як інфармуе БЕЛТА, удзень 5 жніўня ў бабруйскую лякарню паступілі дзве жанчыны і дзіця з пашкоджаннямі ад удару маланкі. У цяжкім стане яны трапілі ў рэанімацыю. Бабуля, яе дачка і ўнучка ішлі ўздоўж чыгункі. Калі пачаўся дождж, яны схаваліся пад дрэвам, у якое і трапіла маланка. Адна з пацярпелых паспела паведаміць пра здарэнне ў службу 103. Пакуль пад'ехалі медыкі, усе пацярпелыя ўжо страцілі прытомнасць. Увечары стан пацярпелых ацэньваўся як сярэдняй цяжкасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі