Тры чалавекі загінулі і сем атрымалі раненні ў аўтакатастрофе ў Драгічынскі

Аварыя адбылася 18 траўня ў 11:30 на аўтадарозе Гомель – Кобрын. Вайсковец-кантрактнік, кіруючы аўтамабілем "Урал", рухаўся ў напрамку ад пасёлка Антопаль у бок вёскі Дзеткавічы. На скрыжаванні кіроўца грузавіка не прапусціў аўтамашыну "Аўдзі-А6", якая рухалася па галоўнай дарозе.

Адбылося сутыкненне. Кіроўца "Аўдзі" – жыхар Драгічына – і, яго пасажырка – жыхарка Брэста, а таксама жаўнер тэрміновай службы, які выпаў з кузава грузавіка, загінулі на месцы аварыі. Яшчэ сем вайскоўцаў тэрміновай службы з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталяваныя ў Драгічынскую раённую лякарню.


Па папярэдняй версіі, вінаватым у ДТЗ з'яўляецца кіроўца "Урала". У яго дачыненні распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі