Тры дзяўчынкі-чачэнкі загінулі пры пераходзе польскай мяжы
Тры дзяўчынкі-чачэнкі, шасці, адзінаццаці і трынаццаці гадоў, загінулі ад пераахалоджвання ў гарах пры нелегальным пераходзе ўкраінска-польскай мяжы. Іх целы знайшлі польскія памежнікі. Раней яны затрымалі 36-гадовую маці дзяўчынак з двухгадовым хлопчыкам
на руках. Яна і распавяла, што чатыры дні блукала ў гарах і яе дзеці
знаходзяцца ў некалькіх кіламетрах, але дапамога спазнілася.
Паводле звестак праваахоўных органаў, дзяўчынкі былі ў летнім адзенні, адна з іх не мела абутку. Мяркуецца, што чачэнская сям’я збіралася праз Польшчу і Славаччыну нелегальна дабрацца да Аўстрыі.
РИА "Новости"