Тры лякарні Брэстчыны аднавілі прыём пацыентаў з каранавірусам

Тры лякарні Брэстчыны аднавілі прыём пацыентаў з каранавірусам

У Брэсцкай вобласці тры бальніцы аднавілі прыём пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, заявіў галоўны лекар абласной бальніцы Аляксандр Карпіцкі.

Па яго словах, у першыя два тыдні сакавіка ў рэгіёне колькасць пацыентаў з COVID-19 крыху павялічылася, а ў трэці тыдзень месяца стала змяншацца. Цяпер гэтая колькасць вагаецца на ўзроўні 30-34% ад піка другой хвалі.

"Улічваючы ўздымы захворвання для прыёму хворых з каранавіруснай інфекцыяй зноў адкрыта 120 ложкаў у 1-й гарадской бальніцы Брэста, якая ўжо была практычна цалкам пераведзеная на працу ў планавым рэжыме. Таксама аддзяленні для гэтых хворых зноў з'явіліся ў Століне і Кобрыне",перадае БЕЛТА словы Карпіцкага.

У абласной клініцы для прыёму кавідных пацыентаў падрыхтавана 140 ложкаў у інфекцыйным корпусе і 35 — у хірургічным аддзяленні. Таксама ёсць 18 рэанімацыйных ложкаў для цяжкіх хворых. На сёння ў інфекцыйным аддзяленні знаходзіцца 121 пацыент і 24 — у хірургічным. У рэанімацыі занятыя ўсе 18 ложкаў.

Са словаў Карпіцкага вынікае, што другая хваля каранавіруснай інфекцыі была цяжэйшая за першую: "Калі ў першую хвалю прыкладна 20-30% нашых пацыентаў мелі патрэбу ў кіслароднай падтрымцы, то ў другую — 40-50% і больш".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі