Тры нецвярозыя беларусы пайшлі праз мяжу ў Латвію, каб купіць выпіць
На беларуска-латвійскай мяжы 25 сакавіка полацкія памежнікі затрымалі трох грамадзян Беларусі, якія былі нападпітку. Выпіўшы ўтрох, 26-гадовыя жыхары вёскі Плюсы вырашылі "дагнацца" гарэлкай латвійскай вытворчасці і папросту накіраваліся ў краму на іншым баку мяжы.
На кожнага затрыманага парушальніка мяжы накладзены штраф у памеры 30 базавых велічынь.
БелаПАН
На кожнага затрыманага парушальніка мяжы накладзены штраф у памеры 30 базавых велічынь.
БелаПАН