Тры нулявых нічыі зафіксавана ў 23-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе
Адбыліся матчы 23-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Пасля нулявой нічыі МТЗ-РЫПА і БАТЭ барысаўчыне датэрмінова сталі чэмпіёнамі краіны.
Салігорскі “Шахцёр” з лікам 3:0 перамог “Смаргонь”. Гродзенскі “Нёман” і магілёўскі “Днепр” згулялі ўнічыю 0:0. Такая ж нулявая нічыя зафіксаваная ў паядынку “Нафтана” і “Віцебска”. “Гомель” і жодзінскае “Тарпеда” згулялі ўнічыю 1:1.
Такім чынам, МТЗ-РЫПА працягвае барацьбу за “срэбра”. У яго зараз 39 ачкоў. На ачко менш у “Шахцёра”. У жодзінцаў 37 ачкоў, у “Гомеля” – 35.
Найбольш драматычны матч праходзіў у Мінску. “Дарыда” прайграла на сваім полі брэсцкаму “Дынама” – 1:2, хоць і выйгравала. Пераможны гол госці забілі з пенальці на 91-й хвіліне.
Пасля гэтай паразы на дне турнірнай табліцы па 22 ачкі маюць “Днепр” і “Дарыда”, а “Мінск”, у якога 14 ачкоў, ужо нічога не выратуе ад развітання з вышэйшай лігай.
У панядзелак адбудзецца апошні матч тура, мінскае “Дынама” паспрабуе палепшыць сваё турнірнае становішча якраз за кошт аўтсайдэра.