Тры жыхары Пухавіцкага раёна вынеслі з прадпрыемства тэхніку на 111 мільёнаў

Супрацоўнікі Першамайскага РУУС Мінска затрымалі трох жыхароў Пухавіцкага раёна за крадзеж, паведамляе БелаПАН.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, маладыя людзі з ліпеня па верасень 2010 года вынеслі з тэрыторыі сталічнага прадпрыемства напільнікаў і шын для бензапіл больш як на 111 мільёнаў рублёў. Старэйшаму са злачынцаў 22 гады, малодшаму — 19.

У дачыненні да зламыснікаў распачата крымінальная справа за крадзеж у асабліва буйным памеры. Максімальнае пакаранне — 12 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі