"Трынадцаць сяброў Оушэна" сталі лідэрамі пракату

За мінулыя выходныя ў амерыканскім пракаце змяніўся лідэр. Як і чакалася, першае месца захапілі "Трынадцаць сяброў Оушэна" і ім дасталіся 37 мільёнаў долараў, што крыху меньш стартавых вынікаў першых двух фільмаў.

Паводле рэсурса Boxofficemojo.com, на другім месцы стаяць трэція "Піраты" з 21,3 мільёнам долараў, а на трэцяй пазіцыі трымаецца камедыя "Крыху цяжарная" з 20 мільёнамі. Дарэчы, "Крыху цяжарная" паспела ня толькі акупіцца, але і прынесці сваім стваральнікам немалы прыбытак.

Трэба адзначыць, што даволі слаба стартанулі мультфільмы "Лаві хвалю", які сабраў за прэм’ерныя выходныя толькі 18 мільёнаў, і другая частка "Хостэла", які зарабіў крыху больш за 8,5 мільёнаў.

Дарэчы, "Шрэк Трэці" знаходзіцца на пятай пазіцыі, а трэці "Чалавек-павук 3" толькі на восьмай, хаця раней планавалася, што яны будуць у першай пяцёрцы.

Фота: www.stuff.co.nz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі