Турцыя дапамагала Беларусі і Расіі абыходзіць санкцыі — дакументы Пентагона

Рэджэп Таіп Эрдаган і Аляксандр Лукашэнка / AP Photo
Рэджэп Таіп Эрдаган і Аляксандр Лукашэнка / AP Photo

Турцыя дапамагала Беларусі і Расіі абыходзіць міжнародныя эканамічныя санкцыі. Пра гэта, як сцвярджае Беларускі расследвальніцкі цэнтр, гаворыцца ў дакументах Пентагона, якія апынуліся ў інтэрнэце.

У прыватнасці, там сцвярджаецца, турэцкія кампаніі перапрадавалі на еўрапейскіх рынках беларускія падсанкцыйныя тавары.

"Гандлёвы аташэ Турцыі ў Беларусі ў кастрычніку і лістападзе 2022 года паведаміў, што турэцкія кампаніі закуплялі падсанкцыйныя тавары ў Беларусі і прадавалі іх на еўрапейскіх рынках, перапрадавалі тавары з Еўропы ў Расію", — гаворыцца ў дакуменце.

Каб пазбегнуць пільнай увагі з боку групы распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошай выкарыстоўваліся пэўныя банкі.

Таксама з дакумента вынікае, што ў расійска-ўкраінскай вайне Турцыя фактычна выконвала ролю пасярэдніка, выступаючы на баку Масквы. Напрыклад, у лютым 2023 года нейкія "турэцкія кантакты" сустракаліся з вайскоўцамі ПВК "Вагнер". Падчас сустрэчы абмяркоўвалася купля абсталявання і зброі расіянамі для "ўзмацнення груп у Малі і Украіне". Віды ўзбраення пры гэтым не ўдакладняюцца.

Ні ўлады Турцыі, ні прэс-служба заснавальніка ПВК "Вагнер" Яўгена Прыгожына ніяк не пракаментавалі гэтую інфармацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі