Турцыя і Ірак не дамовіліся аб мірным рашэнні праблемы курдскіх баевікоў

Турцыя не пагадзілася на прапановы іракскага боку па рашэнні праблемы з курдамі, спаслаўшыся на недахоп часу для рэалізацыі гэтых прапаноў.
У Анкары лічаць, што іракская дэлегацыя фактычна спрабавала адтэрмінаваць правядзенне буйнамаштабнай ваеннай аперацыі супраць курдскіх сепаратыстаў.

Па словах прадстаўніка турэцкага боку, перамовы не прынеслі станоўчых вынікаў, прапановы іракскага боку не задаволілі Турцыю, якая палічыла недастатковым абяцанне Багдада закрыць прадстаўніцтвы Працоўнай партыі Курдыстана. Канчатковае рашэнне аб уварванні ў Ірак, Турцыя прыме пасля перамоў з ЗША.

Associated Press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі