Турцыя не падтрымае заяўку Швецыі на ўступленне ў NATO — Эрдаган

Падчас акцыі каля амбасады Турцыі ў Стакгольме, 21 студзеня 2023-га / Reuters
Падчас акцыі каля амбасады Турцыі ў Стакгольме, 21 студзеня 2023-га / Reuters

Турцыя не падтрымае заяўку Швецыі на ўступленне ў NATO, заявіў прэзідэнт Рэджэп Эрдаган. Падставай для такога рашэння называецца дазволеная ўладамі акцыя са спаленнем Карана каля турэцкай амбасады ў Стакгольме.

"Тым, хто дапусціў здзяйсненне такога бязладдзя перад амбасадай Турцыі ў Стакгольме, не варта чакаць ад нас якой-небудзь прыхільнасці па іх звароце аб членстве ў NATO, гаварыў прэзідэнт Турцыі. — Калі Швецыя не паважае Турцыю, а таксама рэлігійныя пачуцці мусульман, яна не атрымае ад нас ніякай падтрымкі".

Швецыя і Фінляндыя вырашылі ўступіць у NATO пасля расійскай агрэсіі супраць Украіны. Паскоранага ўступлення не атрымалася, паколькі Турцыя заявіла пра шэраг умоў. Сярод іх — выдача са Швецыі 73 чалавек, якіх у Турцыі абвінавачваюць у "тэрарызме". Аднак выдадзены быў толькі адзін чалавек са спісу. Таму ўжо да акцыі каля амбасады ўлады Турцыі не пагаджаліся падтрымаць заяўку на ўступленне Швецыі ў паўночнаатлантычны альянс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі