Турцыя не прапусціла расійскія ваенныя караблі ў Чорнае мора
Ракетны крэйсер "Вараг" / ria.ru
Турцыя не прапусціла расійскія ваенныя караблі ў Чорнае мора. У выніку яны вяртаюцца ва Уладзівасток, піша "Бі-Бі-Сі".
Караблі расійскага Ціхаакіянскага флоту з пачатку лютага чакалі ад уладаў Турцыі дазволу прайсці праз Басфор, але яго так і не атрымалі. У прыватнасці гаворка ідзе пра ракетны крэйсер Ціхаакіянскага флоту "Вараг" і вялікі супрацьлодкавы карабель "Адмірал Трыбуц". У адваротным выпадку гэтыя караблі паўдзельнічалі б у вайне супраць Украіны.
Чарнаморскі флот Расіі аслаблены некалькімі паспяховымі ўкраінскімі атакамі. Яго флагман крэйсер "Масква" быў патоплены ў красавіку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.