Туркі, кітайцы і егіпцяне вывучаюць у Баранавічах рускую мову

48 грамадзян Турцыі скончылі курсы рускай мовы пры Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце.  Днямі з Турцыі ў Баранавічы прыбывае яшчэ адна група з гэтай жа мэтай. Гэта пераважна супрацоўнікі турыстычных фірмаў і гатэляў. Да навучання рускай мове днямі прыступілі яшчэ кітайцы і егіпцяне.

Паводле плану на наступны год, ва ўніверсітэце будзе навучацца рускай мове не менш за 100 замежнікаў.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі