Турма стала гатэлем. У Берліне рэалізавалі нетрэвіяльную архітэктурную ідэю

Закінутую жаночую турму і будынак суда ператварылі ў гатэль / фота ілюстрацыйнае, pixabay
Закінутую жаночую турму і будынак суда ператварылі ў гатэль / фота ілюстрацыйнае, pixabay

Нямецкая кампанія Grüntuch Ernst Architects ператварыла закінутую жаночую турму і будынак суда ў Берліне ў гатэль, піша выданне "Правіла жыцця" са спасылкай на Dezeen. Тут можна паглядзець шмат фота.

Там, дзе раней быў блок турэмных камер, цяпер размяшчаюцца 44 пакоі для гасцей. Сярод іх нават пентхаўс. На даху над пентхаўсам размясцілася тэраса, а яшчэ бібліятэка, бар, спа-цэнтр і трэнажорная зала.

Усе нумары аформлены ў светлых тонах, а журналісты выдання кажуць, што выкарыстаныя тэкстуры ствараюць "атмасферу спакою".

Да пакояў вядзе прыбудова, у якой знаходзіцца рэстаран. А праз яго можна трапіць у будынак былога суда.

Там, дзе гэта было магчыма, маленькія высокія вокны камер павялічылі, каб з іх адкрываўся від на галоўны двор. Але турэмныя рашоткі пакінулі некранутымі, каб напомніць наведнікам пра гісторыю будынка.

“Гэта месца натуральнага спакою і камфорту — аазіс пасярод горада”, — кажуць аўтары праекта.

Не пра кожную турму ў цэнтры горада можна сказаць такія словы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі