Турыстам будуць паказваць палескія балоты
Маштабны водна-балотны маршрут плануюць стварыць у Беларусі, паведамляе канал СТВ. У ім аб’яднаюць 5 экалагічных сцежак. Дзве з іх — у ландшафтным заказніку “Сярэдняя Прыпяць” у Пінскім раёне, па адной — у Столінскім і Лунінецкім раёнах, а таксама адна ў заказніку “Спораўскі” ў Бярозаўскім раёне. Для таго, каб пераадолець маршрут, спатрэбіцца каля трох дзён. Магчыма, у будучыні яго падоўжаць і па тэрыторыі Ўкраіны. Асноўная мэта маршруту — паказаць прыродныя ландшафты беларускага Палесся і даць турыстам уяўленне пра ролю і значэнне гэтага рэгіёна для ўсёй Еўропы.