Туск і Пуцін сустрэліся ў Катыні

Дональд Туск і Ўладзімір Пуцін наведалі мемарыял "Катынь", створаны на месцы масавых пахаванняў польскіх вайскоўцаў і чыноўнікаў, расстраляных НКВД. Сярод забітых было шмат беларусаў, паведамляе www.onet.pl. Нагадаем, пасля акупацыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны савецкія войскі расстралялі больш за 20 тысяч вайскоўцаў і чыноўнікаў Рэчы Паспалітай. Яны ляжаць пад Харкавам, Смаленскам і, верагодна, у беларускіх Курапатах.

За часамі Гарбачова прызнаў, што людзей расстраляла НКВД, а не нямецкія нацысты.

Польскі і расейскі прэм'еры ўсклалі вянкі да магіл забітых у катынскім лесе. Пасля распачаліся двухбаковыя перамовы паміж Расіяй і Польшчай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі