“Тутэйшых” пакажуць у лістападзе
Чуткі пра тое, што “Тутэйшых” знялі з рэпертуара Купалаўскага тэатра, абвергнутыя. Памочнік мастацкага кіраўніка тэатра Вадзім Дапкюнас паведаміў Еўрарадыё, што спектакль пакажуць ужо гэтай восенню. Апошні раз “Тутэйшыя”
ішлі ў ліпені, спектакль быў прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Янкі
Купалы. Тады ў тэатр не пускалі нават прэсу, бо ён быў перапоўнены, і людзі
сядзелі на крэслах па чарзе. Нават акцёр Алег Гарбуз, які грае ў спектаклі, не
ведаў тады яго лёсу.
Алег Гарбуз: “Гэты раз спектакль быў прысвечаны 125-годдзю Купалы, таму яго і паказалі. Магчыма, гэта апошні раз. Але я не ведаю. Вельмі рэдка, але ж ставяць часам гэты спектакль. Можа, ён і будзе, але ўжо восенню ці зімой”.
Аншлагі адбываліся на ўсіх “Тутэйшых” мінулага сезону, бо кожны раз казалі: гэта апошні паказ, спектакль здымаюць. Вадзім Дапкюнас запэўніў Еўрарадыё, што спектакль не знялі.
Вадзім Дапкюнас: “Спектакль не здымалі з рэпертуару. Вы памятаеце, што напярэдадні юбілею Янкі Купалы, калі мы арганізоўвалі тыдзень яго твораў і твораў пра самога Купалу (я маю на ўвазе “Сны аб Беларусі” Уладзіміра Савіцкага), “Тутэйшыя” ішлі. Так што і ў новым сезоне мы гледача парадуем”.
У верасні Купалаўскі тэатр едзе на фестываль “Белая вежа” ў Брэст. Кастрычнік і пачатак лістапада занятыя фестывалем “Панарама”. Адразу пасля яго можна чакаць паказу спектакля “Тутэйшыя”, паабяцаў Дапкюнас. Ён жа распавёў пра іншыя планы тэатра на новы сезон.
Вадзім Дапкюнас: “Працягваюцца рэпетыцыі камедыі Гальдоні “Слуга двух гаспадароў”. Рэжысёр з Швецыі Аляксандр Нардштрэм сабраў у спектаклі цэлае сузор’е купалаўцаў: народныя артысты Беларусі Арнольд Памазан, Мікалай Кірычэнка, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Манаеў, Раман Падаляка, Ганна Хітрык, Юлія Шпілеўская, Сяргей Чуб і іншыя. Прэм’ера спектакля плануецца на канец снежня.
У верасні пачнецца праца над спектаклем “Дзеці Ванюшына” Найдзёнава, рэжысёр Аляксандр Гарцуеў. Мастацкі кіраўнік тэатра Валерый Раеўскі плануе паставіць сярэднявечны дэтэктыў з працоўнай назвай “Гэта было 500 гадоў таму”. П’еса Аляксея Дударава па матывах дакументальнай аповесці Кастуся Тарасава “Чорны шлях”.
Наступны год “ЮНЭСКА” аб’явіла годам Дуніна-Марцінкевіча. Купалаўскі тэатр плануе паставіць яго п’есу “Пінская шляхта”. Рэжысёрам будзе Мікалай Пінігін, вядомы па п’есах “Сымон-музыка”, “Матылёк”, “Ідылія”, “АRТ” і “Тутэйшыя”.
Фота - http://www.luvre.by.ru/