У 11 гадзін 11 дня Брытанія ўшанавала памяць "пакалення, якое пайшло"

Свет аддаў даніну памяці загінулых у Першую сусветную вайну. На 11 лістапада прыпадаюць 91-я ўгодкі яе заканчэння.
У 11 гадзін 11 дня 11 месяца ўся Брытанія на чале з каралевай Элізабэт ІІ хвілінай маўчання ўшанавала памяць "пакалення, якое пайшло". Сёлета памерлі трое апошніх удзельнікаў вайны, якую ў Еўропе назвалі Вялікай. Іх памяці была прысвечаная служба ў Вестмінстэрскім абацтве.

У студзені на 109-м годзе жыцця сканаў Біл Стоун, а ў ліпені — 113-гадовы Генры Алінгхэм і 111-гадовы Гары Пэтч. Аналагічныя ўшанаванні прайшлі ў Францыі і Нямеччыне, паведамляе euronews.net.