У 1/8 фінала Кубка Гагарына мінскае "Дынама" згуляе з "Ёкерытам"

Мінскае "Дынама" 24 лютага правяло апошні матч рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. У Маскве беларускі клуб прайграў сваім мясцовым аднаклубнікам — 1:3 (0:0, 1:1, 0:2). У мінчукоў адзіная шайба на рахунку Шарля Лінгле.

У выніку, мінскія дынамаўцы ў 1/8 фінала Кубка Гагарына згуляюць з фінскім "Ёкерытам". Матчы ў гасцях прызначаныя на 27 і 28 лютага. Першыя хатнія матчы плэй-оф "Дынама" запланаваныя на 2 і 3 сакавіка. Для выхаду ў 1/4 фінала неабходна атрымаць чатыры перамогі.

Нагадаем, мінскае "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ двойчы абыгрывала фінаў: 4 верасня ў гасцях у авертайме з лікам 5:4 і 20 лютага на "Мінск-Арэне" з лікам 3:1.

Фота: ХК "Дынама-Мінск", khl.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі