У 2007 годзе на мінскіх прадпрыемствах загінула 58 чалавек

У 2007 годзе на мінскіх прадпрыемствах загінула 58 чалавек (на тры менш, чым у 2006-м). Пра гэта паведаміў начальнік гарадскога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сяргей Ткачоў.
Паводле яго слоў, гэтая статыстыка ўлічвае факты гібелі работнікаў тых прадпрыемстваў, чые галаўныя офісы зарэгістраваныя ў Мінску. Такім чынам, сюды ўвайшлі і тыя няшчасныя выпадкі, якія адбыліся за межамі горада і нават краіны.

Так, напрыклад, у гэтую статыстыку ўвайшоў выпадак гібелі 11 беларускіх лётчыкаў у Самалі, дзе ў сакавіку 2007 года быў збіты самалёт мінскай кампаніі "Трансавіяэкспарт". Усяго за межамі сталіцы летась загінулі 16 чалавек, цяжка траўмаваны — 31 чалавек.

Адной з асноўных прычын гібелі і атрымання цяжкіх траўм на вытворчасці з'яўляецца грубае парушэнне працоўнай дысцыпліны.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі