У 2008 годзе “Белавія” купляе тры самалёты “Боінг”

Тры самалёты “Боінг” купіць сёлета нацыянальная авіякампанія “Белавія”.
Два “Боінга-737/500” пастявяць у Беларусь у красавіку-траўні. Яны будуць выкарыстоўвацца на маршрутах у краіны Еўрасаюза. “Боінг-300” выкарыстаюць для правядзення чартарных перавозак у Анталію (Турцыя), Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і іншыя краіны.

Сёлета “Белавія” спыніць эксплуатацыю самалётаў Ту-134 і АН-24, а таксама будзе адмаўляцца ад выкарыстання самалётаў Ту-154. Іх якраз і заменяць новыя пакупкі беларускай кампаніі. Паведамляецца, што гэта дазволіць павысіць канкурэнтаздольнасць “Белавія” на еўрапейскім рынку.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі