У 2009 годзе будзе чарговая амністыя асуджаных
Праект закону "Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" накіраваў на разгляд у Палату прадстаўнікоў Аляксандр Лукашэнка. Паводле папярэдніх разлікаў Міністэрства ўнутраных спраў, у выніку запланаванай амністыі з папраўчых установаў зачыненага тыпу могуць быць вызваленыя каля 2495 чалавек, а з папраўчых установаў адчыненага тыпу - 1849. Мяркуецца, што сума эканоміі фінансавых сродкаў рэспубліканскага бюджэту складзе болей за 900 тысяч долараў (2 млрд рублёў).
Згодна з праектам закону, ад крымінальнай адказнасці традыцыйна будуць вызваленыя льготныя катэгорыі асобаў (сярод іх - цяжарныя жанчыны, жанчыны, якія маюць на выхаванні непаўнагадовых дзяцей, непаўнагадовыя, пенсіянеры, інваліды, хворыя на туберкулёз і СНІД, удзельнікі ліквідацыі Чарнобыльскай катастрофы), якія здзейснілі злачынствы, якія не маюць вялікай грамадскай небяспекі (да 2 гадоў пазбаўлення волі) і менш цяжкія злачынствы (да 6 гадоў пазбаўлення волі).
БЕЛТА