У 2009 годзе можа павялічыцца набор на бюджэтныя месцы ў ВНУ Беларусі

У Беларусі ў 2009 годзе плануецца павялічыць набор у вышэйшыя навучальныя ўстановы на бюджэтныя месцы. Такую заяву ў чацвер зрабіў Аляксандр Лукашэнка. Недзяржаўным ВНУ будзе таксама прапанавана павялічыць колькасць месцаў для студэнтаў. Паводле Лукашэнкі, гэтыя захады дазволяць пазбегнуць праблемы т. зв. чаканага падвойнага выпуску з сярэдніх школаў у сувязі з пераходам на 11-гадовую сярэднюю адукацыю.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што па-ранейшаму прытрымліваецца той пазіцыі, што не трэба скарачаць месцы для атрымання вышэйшай адукацыі ў Беларусі. На думку кіраўніка дзяржавы, адна з галоўных перавагаў вышэйшай адукацыі ў тым, што яна робіць чалавека незалежным і свабодным.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі