У 2010 годзе ўрад прыватызуе прадпрыемствы Беларускай чыгункі

У 2010 годзе ў Беларусі будзе акцыянавана каля 120 дзяржаўных прадпрыемстваў. Пра гэта са спасылкай на БелаПАН піша сайт “Аб’яднаных дэмакратычных сілаў”. Акрамя таго, плануецца акцыянаваць каля 200 прадпрыемстваў камунальнай уласнасці. Гэта каля паловы ад усіх камунальных прадпрыемстваў, запланаваных да акцыянавання ў 2008 — 2010 гг. Галоўнымі “лотамі” сёлета стануць прадпрыемствы Беларускай чыгункі і “Гомельтранснафта “Дружба”. Зараз рыхтуюцца да акцыянавання Мінскі і Гомельскі вагонарэмонтныя заводы. Апошні плануецца акцыянаваць з прыцягненнем замежнага інвестара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі