У 2011 годзе “ценявы” бізнэс у Беларусі трапіць пад падатковую амністыю

У 2011 годзе ў Беларусі плануюць правесці падатковую амністыю “ценявога” бізнэса, паведамляе БелаПАН. Пра гэта гаворыцца ў праекце дырэктывы па лібералізацыі эканамічнай дзейнасці.  Напрыклад, у праекце гэта дырэктывы сказана, што трэба перагледзець існуючую норму спагнанняў за парушэнні ў прадпрымальніцкай дзейнасці. Яны павінны быць адпаведнымі характару правапарушэння і ступені нанесенай шкоды. У 2011 годзе прыпыняць прыцягненне да адказнасці да парушэнні ў афармленні таварных накладных, а таксама за памылкі ў шэрагу іншых уліковых дакументаў.

Мяркуецца ўдвая зменшыць усе штрафы па адміністратыўных правапарушэннях, калі ёсць змякчальныя абставіны. Чакаюцца і ліберальныя захады ў арганізацыі праверак суб’ектаў гаспадарання. Напрыклад, калі прадпрымальнік добрасумленны, то яго будуць правяраць не часцей чым раз на пяць год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі