У 2013 годзе ў Беларусі смяротныя прысуды не выконваліся
Amnesty International апублікавала справаздачу аб смяротных пакараннях у свеце і аб іх выкананні ў 2013 годзе.
У 2013 годзе людзей каралі смерцю ў 22 краінах, на адну болей, чым годам раней. Смяротныя пакаранні аднавілася ў Інданэзіі, Кувейце, Нігерыі і В’етнаме, паведамляе “Радыё “Свабода”.
Разам з тым выкананне смяротных прысудаў прыпынілася ў Гамбіі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і Пакістане. Пры гэтым зменшылася агульная колькасць краін, дзе прымяняецца смяротнае пакаранне, з 37 дваццаць гадоў таму да 22 у 2013 годзе. Еўропа ўпершыню пасля 2009 года стала свабоднай ад смяротных пакаранняў. У Беларусі – адзінай еўрапейскай краіне, якая яшчэ не адмовілася ад кары смерцю, у 2013 годзе ня быў выкананы ніводны такі прысуд.
Фота АР.