У 2015 годзе Беларусь заплаціць 4 млрд долараў па знешніх дзяржпазыках
Пра такія планы на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў паведаміў першы намеснік міністра фінансаў Уладзімір Амарын.
Як адзначае БЕЛТА, на пасяджэнні разглядаўся праект дзяржаўнага бюджэту на наступны год.
Па словах першага намесніка міністра, $3 млрд пойдуць на пагашэнне запазычанасці, $1 млрд — на абслугоўванне знешняй дзяржпазыкі. "Для пагашэння будуць прыцягнутыя незвязаныя знешнія крэдытныя рэсурсы, уключаючы міждзяржаўныя крэдыты ў суме каля $1 млрд. Гэты аб'ём ўлічвае рэальную сітуацыю і магчымасці прыцягнення рэсурсаў на міжнародным фінансавым рынку", — сказаў Амарын.
На пагашэнне знешніх дзяржпазык плануецца накіраваць паступленні ад экспартных пошлін на нафтапрадукты ў суме $1,5 млрд і мытных пошлін ад экспарту сырой нафты ў суме $582 млн.
Фота — basov.com.ua