У 2018 годзе Беларусь заплаціць па знешнім доўгу больш за $5 млрд
У 2018 годзе Беларусь заплаціць па знешнім доўгу больш за $5 млрд. Пра гэта піша сайт banki24.by, які зрабіў свае падлікі паводле справаздачы Нацбанка нашай краіны. Падрабязна іх гл. тут. Атрымліваецца, што сектар дзяржкіравання ў наступным годзе выплаціць каля 2,9 млрд долараў, з іх — $2,1 млрд — гэта выплаты па асноўным доўгу, 0,8 млрд долараў — працэнты.
Адзначаецца, што сітуацыя з знешнім доўгам Беларусі ў 2018-м не будзе істотна адрознівацца ад сітуацыі ў 2017-м. У першым паўгоддзі сёлета на абслугоўванне знешняга доўгу было накіравана 2,6 млрд долараў. У другім паўгоддзі знешнім крэдыторам, магчыма, давядзецца выплаціць да 3,5 млрд долараў.