У 28-гадовага мінчаніна канфіскавалі 24,5 грама амфетаміну

Крымінальную справу за незаконны нарказварот распачалі ў дачыненні да 28-гадовага мінчаніна. Малады чалавек быў затрыманы на вуліцы Гарадзецкай у Мінску днём 25 снежня падчас аперацыі па перакрыцці канала пастаўкі псіхатропных рэчываў у краіну. У яго канфіскавана 24,5 грама амфетаміну. Максімальная санкцыя ч. 3 арт. 328 КК — 13 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі