У ААН апублікавалі справаздачу аб вайне ва Украіне: сексуальны гвалт і забойствы

Украінскі горад падчас вайны /  t.me/V_Zelenskiy_official
Украінскі горад падчас вайны /  t.me/V_Zelenskiy_official

У ААН апублікавалі справаздачу аб вайне ва Украіне. Як піша УНІАН, маніторынгавая місія задакументавала ўжо амаль 15 тысяч ахвяр і пацярпелых сярод цывільнага насельніцтва ў вайне Расіі супраць Украіны: амаль 6 тысяч забітых (сярод іх 382 дзіцяці) і 8,8 тысячы параненых. Падкрэсліваецца, што гэта толькі пацверджаныя выпадкі, але фактычныя лічбы значна большыя.

Зафіксавана больш за 400 выпадкаў гвалтоўных знікненняў і адвольных затрыманняў. 18 чалавек пасля знайшлі мёртвымі. У справаздачы згадваецца 9 выпадкаў згвалтаванняў — 8 жанчын і аднаго дзіцяці, 15 выпадкаў сексуальнага гвалту ў дачыненні мужчын і 11 выпадкаў прымусу да публічнага распранання. У асноўным гэта рабілі расійскія вайскоўцы.

Справаздача ахоплівае перыяд да 31 ліпеня 2022-га. Пры яе падрыхтоўцы былі выкарыстаны больш за тысяча інтэрв'ю з ахвярамі і сведкамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі