У Адэсе заўтра чакаюць два танкеры з нафтай для Беларусі

Прыбыццё двух танкераў з венесуэльскай нафтай для Беларусі чакаюць заўтра ў Адэскім гандлёвым марскім порце. Агульны аб'ём грузу складзе 160 тысяч тон, паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе Міністэрства транспарту і сувязі Ўкраіны. У той жа час, у прэс-службе не змаглі пацвердзіць, што трэці танкер з венесуэльскай нафтай змяніў курс і скіраваў да амерыканскага ўзбярэжжа. "Украіна займаецца выключна транспартаваннем гэтай нафты з Адэсы да Беларусі. Таму ніякія чуткі мы не можам каментаваць. У нас няма інфармацыі пра месцазнаходжанне трэцяга танкера", - заявіла супрацоўніца прэс-службы Елізавета Ярмош.

Паводле яе слоў, прыбыццё двух танкераў чакаецца заўтра пасля абеду. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі