У Адэсе з’явіцца беларускае генеральнае консульства
Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусі будзе адчынена сёлета ў Адэсе ва Ўкраіне.
Адпаведную пастанову ўрад прыняў 9 сакавіка. Міністэрству фінансаў ужо даручылі выдаткаваць сродкі на стварэнне гэтай установы, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, Рэспублікі Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны болей чым з 80 краінамі рэгіёну, а ў 12 з іх мае свае дыпламатычныя прадстаўніцтвы.