У Адзінай эканамічнай прасторы не будзе роўмінгу?
Дзяржаўнае агенцтва па абароне канкурэнцыі Казахстана прапанавала не ўжываць плату за паслугі міжнароднага роўмінгу ў краінах Адзінай эканамічнай прасторы. Як заявіў намеснік старшыні агенцтва Барыс Парсегаў, гэтая ініцыятыва ўжо перададзена расійскім і беларускім калегам па антыманапольным рэгуляванні. Ён падкрэсліў, што паспяховы досвед адмены роўмінгу ёсць у Еўрапейскім саюзе.
Адзіная эканамічная прастора на тэрыторыі Расіі, Беларусі і Казахстана будзе створана да 1 студзеня 2012 года, нагадвае "Лента.ру".
Адзіная эканамічная прастора на тэрыторыі Расіі, Беларусі і Казахстана будзе створана да 1 студзеня 2012 года, нагадвае "Лента.ру".