У Афганістане выкралі амаль 40 настаўнікаў
Пра выкраданне выкладчыкаў універсітэта ў Кандагары паведамілі афганскія ўлады.
Аўтобус з выкладчыкамі, які накіроўваўся ў Кабул, спынілі невядомыя ўзброеныя людзі ў правінцыі Газні, якая знаходзіцца на ўсход ад Кабула.
Па паведамленні мясцовых уладаў, старэйшыны вядуць перамовы з рухам Талібан аб іх вызваленні. Прэс-сакратар руху паведаміў ВВС, што інфармацыя пра выкраданне правяраецца.
Фота — krugosvet.ru