У акруговыя выбарчыя камісіі ўвайшлі 42 апазіцыянеры
У Беларусі канчаткова сфармаваныя склады акруговых выбарчых камісій, якія будуць працаваць на чарговых выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Як паведаміў Еўрарадыё сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, у склад усіх 110 камісій уключана 1430 прадстаўнікоў партый, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў і вылучаных грамадзянамі шляхам збору подпісаў. Сярод іх знайшліся ўсяго 42 апазіцыянеры (каля 3% ад агульнай колькасці), яшчэ 94 прадстаўнікі апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый у камісіі не патрапілі.
Сакратар Цэнтрвыбаркама ўдакладніў, колькі прадстаўнікоў ад якой апазіцыйнай арганізацыі ўвайшлі ў склад камісій.
Мікалай Лазавік: “Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) – 6 чалавек, Аб’яднаная грамадзянская партыя – 17, Партыя БНФ – 5, Партыя камуністаў Беларуская – 10”.
Што тычыцца грамадскіх арганізацый, то найбольшую колькасць месцаў у выбарчых камісіях атрымалі вылучэнцы БРСМ – 96. Наступнай па колькасці абраных стала “Белая Русь” – 82. Ад грамадскага аб'яднання “БНФ “Адраджэнне” ў камісіі прайшлі толькі 4 чалавекі з 18-ці.
Паводле Лазавіка, найбольш прадстаўнікоў апазіцыі ўвайшло ў склад акруговых выбарчых камісій у Гомельскай вобласці – 75% ад пададзеных заяваў, у Мінскай вобласці – 44,4%.
Цікава, што ў склад камісій увайшло 118 чалавек ад органаў, якія і ўтваралі камісіі. Як раней паведамляла Еўрарадыё, складалі спісы выбарчых камісій, альбо, як выказваўся сам сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік, праводзілі "конкурсны адбор на ўдзел у іх працы", чыноўнікі аблвыканкамаў.
Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі